Элі Янес (, 15 лістапада 1907 — 11 лютага 2006) — шведская пісьменніца і журналістка.
Біяграфія Нарадзілася ў Эрэбру, бацькі Яне Петэрсан і Ганна Лэндстрем, пазней Элі ўзяла імя бацькі за прозвішча. Дзяцінства прайшло ў Брэвенс-брук з яго сталеліцейнымі заводамі, што пакінула глыбокі след у свядомасці, да вобразаў індустрыяльнага паселішча і яго жыхароў-металургаў пісьменніца неаднакроць звярталася ў творчасці.
У 1934 годзе Элі Янес атрымала ступень магістра філасофіі на факультэце матэматычных і прыродазнаўчых навук Стакгольмскага універсітэта. Падчас вучобы пачала пісаць артыкулы па культуры для розных часопісаў. Янес выйграла конкурс часопіса Idun і працавала ў ім да 1935 года. Публікавалася і ў іншых перыядычных выданнях, напрыклад, у жаночым часопісе Tidevarvet.
Элі Янес была ўцягнутая ў папулярны тым часам рух адмовы ад ужывання алкаголю, пісала артыкулы пра гэта ў часопісы Polstjärnan, Reformatorn. Амаль усё жыццё была звязана з часопісам Vi («Мы»), дзе прапрацавала з 1936 да пенсіі ў 1969 годзе. Напісала для часопіса вялікую колькасць рэпартажаў як са Швецыі, так і з іншых краін — у сярэдзіне XX ст. часопіс быў вельмі папулярны ў Швецыі.
Першая яе кніга Renarna visar vägen («Алені паказваюць дарогу») з фотаілюстрацыямі Ганны Рыўкін-Брык выйшла ў 1942 годзе. Адзіны мастацкі твор Элі Янес Detta är mitt enda liv («Гэта маё адзінае жыццё», 1944) пра барацьбу дзяўчыны з забабонамі быў прачытаны па радыё. У 1945 годзе Элі Янес узнагароджана прэміяй газеты Svenska Dagbladet.
Па сканчэнні Другой сусветнай вайны Элі адправілася ў пацярпелыя рэгіёны Еўропы і апублікавала ўражанні ад суровых рэалій пасляваеннай Еўропы разам са сваімі фатаграфіямі. Таксама здзейснілі вялікае падарожжа па Азіі (Турцыя, Іран і Ірак) і апублікавала па ім дакументальную кнігу Österland. Шэраг яе публікацый быў прысвечаны Лапландыі і культуры яе народа, адна з самых вядомых кніг пра гэта Elle Kari (1951) перакладзена на англійскую, нямецкую, фінскую, дацкую, нарвежскую мовы і перавыдадзена некалькі разоў. Пасля падарожжа па Марока выпусціла кнігу Solnedgångens land («Краіна Сонца», 1953). У 1955 годзе выйшла кніга ўспамінаў Ett år med Kari («Год з Кары»), расповед пра жыццё сваёй маленькай дачкі.
Пасля сыходу з часопіса Vi ў 1969 годзе, працягвала падарожнічаць і апісваць свае падарожжа ў кнігах. Дзве кнігі — Människor i Tanzania («Людзі ў Танзаніі», 1974) і Möten i Moçambique («Сустрэчы ў Мазамбіку», 1976) напісала ў суаўтарстве з дачкой.
Сям’я У шлюбе са Свантэ Хёебергам мела дачку Эле-Кары Хёеберг.
Бібліяграфія
Renarna visar vägen (1942) Detta är mitt enda liv (1944) Människor därute (1946) Österland (1949) Vandrande by (1950) Elle Kari (1951) Solnedgångens land (1953) Öknen skall glädjas (1954) Ett år med Kari (1955) På väg till Ujamaa (1972) Människor i Tanzania (1974) Möten i Moçambique (1976)
Спасылкі
Elly Maria Jannes
Катэгорыя:Журналісты Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі