Мужычок — рака ў Клімавіцкім і Хоцімскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км, з іх 14 км у Хоцімскім раёнеОбщая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Фядотава Буда Клімавіцкага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Трасціно Хоцімскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,3 км (ад вёскі Прудок да вусця ракі Трасцінка).

Назва ракі паходзіць ад назвы вёскі Мужычок (цяпер — у складзе в. Трасціно), якая, у сваю чаргу, на думку тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, утворана ад балтыйскай асновы mazas — , з наступным пераходам о→у і пераасэнсаваннем — С. 246.

Літаратура

Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты N-36-90. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Беседзі Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна