Місія ААН у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга () — міратворчыя сілы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, заснаваныя Саветам Бяспекі ААН у рэзалюцыях 1279 (1999) і 1291 (2000). Прызначаны для назірання за мірным працэсам Другой кангалезскай вайны.
Дзейнасць 2022 год У сакавіку 2022 года з-за ўварвання Расіі ва Украіну, Украінскі міратворчы кантынгент у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга вывеў авіяцыйнае падраздзяленне з 8 верталётаў.
У канцы ліпеня, на фоне абвінавачанняў палітыкаў і грамадзянскіх асоб ДР Конга ў няздольнасці прыняць меры для спынення канфлікту, прайшлі пратэсты мясцовага насельніцтва з патрабаваннем, каб Місія ААН пакінула краіну.
2023 год У лістападзе 2023 года Дэмакратычная Рэспубліка Конга падпісвае пагадненне аб поўным вывадзе міратворчых сіл ААН.
2024 год У маі 2024 года Місія ААН зачыніла базу ў горадзе Букаву і перадала яе ўрадавым вайскоўцам.
Гл. таксама Украінскі міратворчы кантынгент у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Аперацыя «Артэміда»
Літаратура Séverine Autesserre, The Trouble with the Congo: Local Violence and the Failure of International Peacebuilding"', Cambridge University Press, 2010. ISBN 9780521156011 Miller, Eric, "The Inability of Peacekeeping to Address the Security Dilemma," 2010. ISBN 978-3-8383-4027-2 Shabbir Ahsan, The peacekeeper, 2007. ISBN 978-0-595-46896-6-
Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1999 годзе Катэгорыя:Міратворчыя місіі і аперацыі ААН