Вецлар () — горад у Сярэднім Гесэне, былы Вольны імперскі горад. 12-ты па велічыні горад зямлі Гесэн, раённы цэнтр раёна Лан-Дыль, знаходзіцца на рацэ Лан, каля вусця ракі Дыль. Навышэйшы пункт — 401 м над узроўнем мора. Важны культурны, прамысловы і камерцыйны цэнтр, універсітэцкі горад. З 1689 па 1806 год горад быў апошнім месцам размяшчэння Імперскага камеральнага суда. Аптычная прамысловасць (штаб-кватэра кампаніі «Leica Camera», дакладная механіка, электратэхніка і апрацоўка сталі.
Гісторыя У ваколіцах Вецлара захаваліся рэшткіх рымскіх збудаванняў, узведзеных падчас праўлення імператара Аўгуста (кіраваў у 27 г. да н. э. — 14 г. н. э.). У Дарлары быў ваенны лагер. Аднак найбольш важнай знаходкай з’яўляецца незавершаны горад (Форум Вальдгірмес), раскопкі якога праводзяцца з 1993 года. Пасля паразы ў бітве ў Тэўтабургскім лесе рымляне пакінулі гэтую тэрыторыю і адышлі на мяжу з Рэйнам.
Назва «Вецлар» узнікла, хутчэй за ўсё, да III—VIII стагоддзяў. Апошні склад «―lar» сведчыць, што горад існаваў да III стагоддзя. Канчатак можа быць кельцкім або франкскім (у апошнім выпадку, хутчэй за ўсё, адносіцца да драўляных абарончых збудаванняў вакол горада). Канрадзін Гебхард, граф Ветэрау, а з 904 года герцаг Латарынгіі, асвяціў у 897 годзе царкву Збаўцы, якая замяніла ранейшыя збудаванні.
Індустрыялізацыя пачалася, калі Лан ператваварылі ў суднаходны водны шлях і ў 1862—1863 гадах праз горад правялі дзве чыгуначныя лініі (Лантальскай чыгункі ад Вецлара да Кобленца і Кёльн-Гісенскай чыгункі, участак праз Вецлар цяпер называецца Дыльскай чыгункай). Стратэгічна важная чыгунка «Kanonenbahn», якая прайшла праз Вецлар у 1882 годзе, звязала Берлін і Мец, і атрымала назву Берлінска-Вецларскай чыгункі (Berlin-Wetzlarer Bahn).
Насельніцтва
Культура Бібліятэка фантастыкі ў Вецлары
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Нахум Зоненберг (нар. 1946) — мікрабіёлаг і біяхімік, спецыяліст па кантролю сінтэзу бялкоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Гесэна