Сяргей Георгіевіч Цытовіч (, Горкі, Магілёўская губерня, цяпер Магілёўская вобласць — ) — беларускі гісторык, філолаг, грамадскі дзеяч.

Біяграфія Скончыў у 1910 годзе Харкаўскі ўніверсітэт. З 1910 года выкладчык землямерна-агранамічнага вучылішча ў Горках. У 1917 далучыўся да канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, стаў лідарам яе Горацкага аддзела, рэдагаваў газету «Горецкий вестник». З 1919 года выкладаў на рабфаку пры Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, з 1931 года працаваў у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці.

Тройчы (1918, 1920, 1922) арыштоўваўся органамі ВЧК—ДПУ.

У Другую сусветную вайну настаўнічаў у Саратаўскай вобласці (Расія). З 1944 года выкладчык МВПІ.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац пра падзеі паўстання 1863—1864 гадоў і Кастрычніцкага перавароту 1917 у Горках, Горы-Горацкі земляробчы інстытут і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Філолагі СССР Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі