Цэлій () — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — уласна Цэлій і малы Цэлій (па-лацінску: Celiolus). Рымскі цар Тул Гастылій рассяліў на ім палонных лацінаў, якія атрымалі рымскае грамадзянства, і пабудаваў тут свой дом (VII стагоддзе да н.э.). Цэлій быў раёнам даходных дамоў, а пасля пажару 27 года забудаваны дамамі заможных рымлянаў.

Катэгорыя:Сем пагоркаў Рыма