Уладзімір Іванавіч Смірно́ў (;  — ) — савецкі геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (1945), акадэмік Акадэміі навук СССР (1962, член-карэспандэнт з 1958 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. У 1926 годзе скончыў школу і працаваў токарам. У 1929 годзе паступіў у Маскоўскую горную акадэмію, а ў 1930 годзе быў пераведзены ў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. Інстытут скончыў у 1934 годзе і застаўся у аспірантуры пры ім. Адначасова ў 1934—1937 гадах працаваў начальнікам партыі Таджыкска-Памірскай экспедыцыі. З 1937 года кансультант у Кіргізскім геалагічным упраўленні. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1939 года дацэнт, дэкан геолагаразведачнага факультэта Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны У. І. Смірноў быў накіраваны ў Сярэднюю Азію. У 1941—1944 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Хайдарканскага ртутнага камбіната ў горадзе Хайдаракан Кіргізскай ССР (сучаны Айдаркен у Кыргызстане) і адначасова старшы навуковы супрацоўнік Кіргізскага філіяла Акадэміі навук СССР. У 1944 годзе вярнуўся працаваць у Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. Займаў пасады дацэнта і загадчыка навукова-даследчага сектара, з 1946 года — прафесар. У 1946—1951 гадах У. І. Смірноў займаў пасаду намесніка Міністра геалогіі СССР. Адначасова ў 1946—1949 гадах — старшыня Усесаюзнай камісіі па запасам карысных выкапняў. У 1951 годзе быў ініцыятарам адкрыцця ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце кафедры геалогіі і геахіміі карысных выкапняў і стаў яе кіраўніком. Адначасова ў 1949—1955 гадах — прафесар Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата.

Памёр У. І. Смірноў 16 чэрвеня 1988 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Навуковая і грамадская дзейнасць Асноўныя працы У. І. Смінова па геалогіі рудных радовішчаў, металагеніі каляровых металаў. Распрацаваў асновы тэорыі фарміравання і колькаснай ацэнкі карысных выкапняў у нетрах Зямлі, усталяваў рэгіянальныя заканамернасці адукацыі і размяшчэння рудных радовішчаў на кантынентах і ў акіянах, ахарактарызаваў металагенічныя асаблівасці дна Сусветнага акіяна. Прапанаваў зводную генетычную класіфікацыю радовішчаў карысных выкапняў, азначыў эпохі эндагеннага рудаўтварэння ў гісторыі развіцця зямной кары. Таксама займаўся даследаваннем гісторыі геалогіі.

Аўтар больш за 1000 публікацый, у тым ліку падручніка «Полезные ископаемые».

Акрамя навуковай і выкладчыцкай дзейнасці У. І. Смірноў выконваў шэраг грамадскіх функцый. Прымаў удзел у шэрагу міжнародных форумаў, быў членам шэрагу замежных акадэмій і навуковых таварыстваў, членам рэдакцыйных калегій шэрагу навуковых часопісаў, галоўным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Геология рудных месторождений».

Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1980) 3 ордэны Леніна (1954, 1970, 1980) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1963) Медаль «За працоўную адзнаку» (1949) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэн «Кірыл і Мяфодзій» (НРБ, 1979) Ленінская прэмія (1972) Дзяржаўная прэмія СССР (1986) Залаты медаль імя А. П. Карпінскага (1976) Ганаровы разведчык недраў СССР (1980) Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Кіргізскай ССР (1970)

Таксама ўзнагароджаны шэрагам медалёў і замежнымі навуковымі ўзнагародамі.

Памяць У гонар вучонага устаноўлена мемарыяльная дошка ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. З 1992 года дзейнічае Фонд падтрымкі геалогіі імя У. І. Смірнова і выдаецца літаратурна-навуковы альманах «Смірноўскі зборнік»Владимир Иванович Смирнов (1910—1988 гг.) // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага. У гонар вучонага названы мінералы смірніт і вісмірнавіт.

Літаратура

Спасылкі

Владимир Иванович Смирнов (1910—1988 гг.) // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага Памяти учёных // Вестник АН СССР. 1988. № 9. C. 118. Научное наследие академика В. И. Смирнова // Вестник Московского университета. Сер. 4. Геология. 2010, № 1. — С. 56—60.

Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў