Герыт Адрыянсзан Беркхейдэ (нідэрл.: Gerrit Adriaenszoon Berckheyde, 1638,  — , там жа) — нідэрландскі мастак, адзін з «малых галандцаў» Залатога веку жывапісу.

Біяграфія Нарадзіўся Герыт Беркхейдэ ў 1638 годзе ў Харлеме, ахрышчаны 6 чэрвеня таго ж года. Яго брат Іаў быў старэйшы на 8 гадоў і таксама пісаў карціны. Нейкі час Герыт вучыўся ў яго.

У адрозненне ад брата Іава, які імкнуўся да жанравых матываў, Герыт аддаваў перавагу гарадскім пейзажам. Манера пісьма Герыта Беркхейдэ стрымана, асвятленне ў карцінах халоднае, перавага аддаецца шэрым, карычневым колерам, цёмным адценням.

Вядомыя напісаныя з рэалістычнай дакладнасцю яго карціны Амстэрдама, Харлема і Гаагі. Таксама браты выконвалі і замовы Карла I Людвіга. З 1660 года Герыт Беркхейдэ стаў членам Гільдыі Святога Лукі ў Харлеме.

Яго карціны знаходзяцца ў шматлікіх карцінных галерэях Еўропы.