Генадзь Дзмітрыевіч Смірно́ў (; нар. ) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кандыдат тэхнічных навук (1970).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Катышка (сучасны пасёлак Галышманава ў Цюменскай вобласці Расіі). У 1957 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці «Вылічальная тэхніка». У 1957—1960 гадах працаваў інжынерам, вядучым інжынерам у Ерэванскім навукова-даследчыцкім інстытуце матэматычных машын, займаў пасаду намесніка галоўнага канструктара ЭВМ спецыяльнага прызначэння «Карунд». У 1960 годзе Г. Д. Смірноў пачаў працаваць на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын, з 1972 года ў Навукова-даследчым інстытуце электронных вылічальных машын, дзе ў 1971—1998 гадах займаў пасады першага намесніка дырэктара і намесніка дырэктара па навуковай рабоце.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 80Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей навуковых прац па структуры, архітэктуры, надзейнасці вылічальных машын, сістэм і комплексаў. Адзін з вядучых распрацоўшчыкаў архітэктуры, структуры і сістэмы каманд ЭВМ сямейства «Мінск», намеснік галоўнага канструктара ЭВМ «Мінск-22» і «Мінск-32», навуковы кіраўнік работ па ЕС ЭВМ. Быў адным з ініцыятараў стварэння шэрагу вазімых і персанальных ЭВМ, намеснікам старшыні Савета галоўных канструктараў раду вазімых ЭВМ (РВ ЭВМ), намеснікам галоўнага канструктара РВ ЭВМ. Уваходзіў у склад Беларускага падкамітэта Сусветнага камп’ютэрнага таварыства (IEEE Computer Society).
Сярод апублікаванага: Марголин М. С., Надененко В. К., Смирнов Г. Д. Электронная вычислительная машина «Минск-22». — Минск, Высшая школа, 1967. Электронная вычислительная машина «Минск-32». — М., 1972 (разам з В. Я. Пыхціным і В. У. Пржыялкоўскім); Электронная вычислительная машина ЕС-1022. — Мн., 1979 (у сааўтарстве).
Узнагароды і званні 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983, 1988) ордэн «Знак Пашаны» (1976) Дзяржаўная прэмія СССР (1970)) Ленінская прэмія (1983) Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1976) Ганаровы радыст СССР медалі
Літаратура
Спасылкі Ветераны НИИЭВМ // Виртуальный компьютерный музей Научно-исследовательский институт электронных вычислительных машин // Фонд «Русская Цивилизация»