Вінтоўка Мосіна, таксама вядомая як трохлінейная вінтоўка, або трохлінейка і вінтоўка Мосіна-Нагана — магазінная вінтоўка, створаная С. І. Мосіным у 1891 годзе. Актыўна выкарыстоўвалася ў перыяд з 1891 па 1960-я гады.
Назва «трохлінейка» атрымана ад калібра, які роўны тром лініям (старая мера даўжыні) — адна лінія роўная адной дзесятай цалі, або 2,54 мм — адпаведна тры лініі роўныя 7,62 мм.
Плюсы і мінусы вінтоўкі
Плюсы Добрыя балістычныя дадзеныя. Вялікая трываласць ствала і затвора. Надзейнасць, безадмоўнасць дзеяння механізмаў вінтоўкі ў любых умовах. Разборка і зборка затвора ажыццяўляюцца без адвёрткі або іншых інструментаў. Магазінная скрынка добра зачыняецца знізу. Трывалы прыклад. Дастатковая хуткастрэльнасць вінтоўкі. Танна абыходзіцца замена драўляных частак.
Мінусы Малажывучы бакавы прыцэл. Састарэлы патрон з закраінай. Рамачная неспружынная абойма, якая робіць зараджанне больш цяжкім. Спускавы механізм вельмі недасканалы з-за доўгага і цяжкага ходу спускавога кручка, які мяшае прыцэльнай стральбе. Засцерагальнік Мосіна, хоць вельмі просты, але вельмі малажывучы на службе і вельмі няёмкі ў выкарыстанні (патрабуе адмыкання прыклада ад пляча). Доўгі і вельмі састарэлы штык (багнет). Малая рукаятка засаўкі, якая абцяжарвае яго адкрыванне, асабліва, калі гільза прутка «засела» у патронніку.
Спасылкі
Катэгорыя:Вінтоўкі і карабіны