Анатоль Пятровіч Сманцэр ( — Мехмат БДУ) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1995), Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1998), Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі імя Я. А. Каменскага (2004)Сманцер Анатолий Петрович // Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ. Ганаровы прафесар Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. ТалстогаПочётные профессор // Сайт Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Лабачыха (Барысаўскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1960 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Да 1964 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў школе ў вёсцы Зачысце. З 1964 года А. П. Сманцэр у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1964—1966 гадах выкладчык матэматыкі падрыхтоўчага факультэта, у 1966—1976 гадах старшы выкладчык. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функции школьных учебных задач в условиях научной революции». У 1978—1992 гадах дацэнт, з 1992 года — прафесар, у 1994—1999 гадах — загадчык кафедры педагогікі. З 1999 па 2001 год А. П. Сманцэр на пасадзе кафедры педагогікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 214 навуковых прац па праблемах навучання і выхавання моладзі, падрыхтоўкі і развіцця творчага патэнцыялу настаўнікаў, гуманізацыі школьнай матэматычнай адукацыі і адукацыі ў вышэйшых навучальных установах, пераемнасці ў адукацыі і інш. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў і адзін з аўтараў канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі.
Сярод апублікаванага: Преемственность в системе непрерывного образования: методические рекомендации для студентов педагогических отделений университетов, слушателей факультета повышения квалификации учителей. — Мн.: БГУ, 1991―1992. Преемственность обучения математике в средней и высшей школе / А. П. Сманцер, Н. А. Березовин. — Мн.: Университетское, 1985. Гуманизация педагогического процесса. — Мн.: Бестпринт, 2005. Формирование у студентов ценностного отношения к образованию в процессе обучения: монография / А. П. Сманцер, Т. А. Ханалыев . — Мн.: БГПУ, 2010. Теоретическое обоснование модели подготовки будущих учителей к работе с детьми в условиях инклюзивного образования / А. П. Сманцер, З. С. Курбыко // Вестник Полоцкого государственного университета : научно-теоретический журнал. — 2013. ― № 15.
Намеснік старшыні Савета па абароне доктарскіх дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1996—2000), член Савета па абароне доктарскіх дысертацый (2000—2003), намеснік старшыні Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце (2000—2003), член дысертацыйнага савета ў Смаленскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1997—2003), Член Прэзідыума Педагагічнага таварыства Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Минская область: энциклопедия: [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 604.
Спасылкі
Сманцер Анатолий Петрович // Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ Известные земляки // Барысаўская цэнтральная бібліятэка імя І. Х. Каладзеева
Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка