Федэрыка Бенкавіч (харв. Federiko Benković; —) — харвацкі жывапісец і гравёр, вядомы таксама пад мянушкай «Далмацінец». Сам мастак нярэдка падпісваўся «Federico Bencovich».

Біяграфія Федэрыка Бенковіч нарадзіўся ў Далмацыі ў 1667 годзе ў мястэчку Оміш. Навучаўся мастацкаму майстэрству спачатку ў Венецыі, затым, з 1695 года ў Балонні ў Карла Чын’яні, акадэмізм якога адбіўся пасля на ўсёй творчасці мастака.

Некаторы час жыў у Мілане, а затым з 1716 па 1724 г. працаваў у Вене, дзе зрабіўся прыдворным жывапісцам бамбергскага біскупа Карла Фрыдрыха. Іншыя карціны мастака захоўваюцца ў Балонні, Мілане, Вене, а таксама і ў Далмацыі. З некаторых сваіх карцін мастак сам вырабляў гравюры на медзі. Федэрыка Бенкавіч памёр 8 ліпеня 1753 года ў Гарыцыі.