Барыс Аляксандравіч Слука́ ( — ) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, доктар біялагічных навук (2000), прафесар (2001). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1964 годзе скончыў школу і паступіў лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1970 годзе. Вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам А. С. Леанцюка і Д. М. ГолубаПамяти Бориса Александровича Слуки // Морфологические ведомости . У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развитие гортани и её иннервации в эмбриогенезе человека и некоторых животных». У 1973—1976 гадах працаваў асістэнтам кафедры нармальнай анатоміі, у 1976—1977 гадах старшым навуковым супрацоўнікам на кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1977—1983 гадах асістэнт, у 1984—1997 гадах — дацэнт. Адначасова ў 1978—1986 гадах выконваў абавязкі намесніка дэкана лячэбнага факультэта. З 1997 года Б. А. Слука на пасадзе загадчыка кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі. У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Онтогенетические закономерности системной организации лёгких». З 2001 года — прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар прац па сістэмнай арганізацыі тканак і органаў дыхання, колькасных і статыстычных характарыстыках мікраструктур, матэматычным мадэліраванні гістагенетычных працэсаў. Сааўтар праектаў беларускіх гісталагічнай і эмбрыялагічнай наменклатур (1991), тыпавых праграм для медыцынскіх ВНУ Беларусі па гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі для лячэбнага (1997, 2005), педыятрычнага (1999, 2005) і медыка-прафілактычнага (2005) факультэтаў.

Быў старшынёй вучэбна-метадычнай камісіі медыка-біялагічных дысцыплін, членам праблемнай камісіі па марфалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. На правах асацыяванага члена ўваходзіў у склад праблемнай вучэбна-метадычнай камісіі па гісталогіі Міністэрства аховы здароўя Расіі. У 2004 годзе на Міжнародным кангрэсе марфолагаў ён быў абраны членам Каардынацыйнага савета Міжнароднай Асацыяцыі марфолагаў краін СНД. Займаў пасаду намесніка старшыні праўлення Беларускага Навуковага Таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў, уваходзіў у склад рэдакцыйнага савета часопіса «Марфалогія». Быў сурэдактарам расійска-беларускага навуковага часопіса «Морфологические ведомости». Таксама прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу навуковых з’ездаў, навуковых і навукова-метадычных канферэнцый.

Б. А. Слука апублікаваў больш за 230 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку манаграфіі «Эмбриогенез и ре-иннервация внутренних органов» (1971, у сааўтарстве), «Нервы рефлексогенных зон» (1976, у сааўтарстве), «Очерки истории кафедры гистологии Минского медицинского института» (1998, у сааўтарстве), «Морфология лёгких при химической десимпатизации» (2000).

Узнагароды Узнагароджаны шэрагам ганаровых грамат. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2005).

Крыніцы

Літаратура

Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001

Спасылкі

Памяти Бориса Александровича СЛУКИ // Веснік БДМУ, 12 ліпеня 2016 г. № 13 (1981) Кафедра гистологии, цитологии и эмбриологии. История // Сайт БДМУ Памяти Бориса Александровича Слуки // Морфологические ведомости

Катэгорыя:Гістолагі СССР Катэгорыя:Гістолагі Беларусі Катэгорыя:Эмбрыёлагі СССР Катэгорыя:Эмбрыёлагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ