Індыйская прэм’ер-ліга () — прафесійная мужчынская ліга па крыкету, у якой удзельнічаюць дзесяць каманд з дзесяці індыйскіх гарадоў. Ліга была заснавана Саветам па кантролі за крыкетам у Індыі ў 2007 годзе.
Індыйская прэм’ер-ліга з’яўляецца самай наведвальнай лігай па крыкету ў свеце і ў 2014 годзе заняла шостае месца па сярэдняй наведвальнасці сярод усіх спартыўных ліг. У 2010 годзе Індыйская прэм’ер-ліга стала першай спартыўнай падзеяй у свеце, якая транслявалася ў прамым эфіры на YouTube. Кошт брэнда Індыйская прэм’ер-ліга ў 2019 годзе склаў 6,3 мільярда долараў ЗША.
У турніры Індыйскай прэм’ер-лігі было чатырнаццаць сезонаў. Цяперашнімі ўладальнікамі тытула прэм’ер-лігі з’яўляюцца «Чэнаі Супер Карал», якія выйгралі сезон 2021 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Спорт у Індыі Катэгорыя:Крыкет