Лукомка, Лукамка, Уюнок — рака ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).
Асноўныя прытокі Правы — Югна.
На рацэ Населеныя пункты: Чашнікі. Вадасховішчы: Лукомскае.
Агульныя звесткі
Выцякае з Лукомскага возера каля горада Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах горада Чашнікі.
Даўжыня ракі 53 км. Плошча вадазбору 831 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, у нізкай плыні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных дзялянках да 1,6 км. Рэчышча моцна звілістае, шырынёй 15—20 м у высокай плыні, 8—12 метраў на астатнім працягу.
Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 дзён. Каля вёскі Рудніца Лукомскае вадасховішча.
У басейне ракі азёры Лукомскае, Катоўскае, Несіна, Заружанне (Ружына) Слідзец, Сарочынскае, Сцержань, Родамля, Святое, Пачаевіцкае і інш.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971. Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Спасылкі Рака Лукомка
Катэгорыя:Прытокі Улы Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна