Віталь Уладзіміравіч Скакун (; , , Цярнопальская вобласць, Украіна — , , Херсонская вобласць, Украіна) — украінскі ваенны, сапёр інжынерна-сапёрнага аддзялення асобнага батальёна асобнай 35-й брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага. Герой Украіны (2022).

Біяграфія Скончыў Беражанскую сярэднюю школу № 3, Львоўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча № 20 (2017), Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка».

26 лютага 2022 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасмяротна прысвоіў В. Скакуну званне «Герой Украіны».

Подзвіг Віталь Скакун загінуў 24 лютага 2022 года, падарваўшы сябе разам з Гэнічэскім аўтамабільным мастом, каб спыніць наступленне танкавай калоны расійскіх войскаў.

Катэгорыя:Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»