Скурае́ды (Dermestidae) — сямейства жукоў падатрада .

Апісанне

Цела скураедаў авальнай формы, пакрыта валасінкамі або лускавінкамі. Даўжыня 1,3—12 мм. Афарбоўка цёмна-карычневая або чорная са стракатым малюнкам. Галава невялікая. Вусікі кароткія, булавападобныя. Цела лічынак авальнае, верацёнападобнае або паўцыліндрычнае.

Распаўсюджанне Скураеды пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Найбольшай колькасці і відавой разнастайнасці дасягаюць у раёнах з сухім і гарачым кліматам. Кормяцца жукі сухімі рэчывамі расліннага і жывёльнага паходжання, некаторыя — пылком кветак. Селяцца на трупах жывёл, гнёздах птушак, насякомых, норах грызуноў, пад карой дрэў, на сыравіне жывёльнага паходжання (скура, поўсць, футра і вырабы з іх, вяленая рыба і мяса) і інш. Многія віды з’яўляюцца небяспечнымі шкоднікамі.

Сямейства налічвае каля 900 (каля 1200) відаў. На тэрыторыі Беларусі налічваецца 20—30 відаў. Сярод іх , , , .

Літаратура

Спасылкі Атлас кожеедов (Dermestidae) России и близлежащих стран на сайце Заалагічнага інстытута РАН

Катэгорыя:Жукі Катэгорыя:Сямействы насякомых