«Сілічы» — гарналыжны цэнтр у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Знаходзіцца за 32 км ад Мінску каля вёскі Сілічы.

Спраектаваны ў 2004—2005 гадах аўтарскім калектывам інстытута «Мінскграмадзянпраект», у які ўваходзілі архітэктары А. Арцюхін, Л. Жук, А. Папова, А. Цяльцоў, У. Даніленка, І. Кратовіч, В. Батузава, БосыИтоги XIII Республиканского смотра-конкурса лучших архитектурных произведений 2005—2007 гг..

У 2007 годзе на XIII Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў 2005—2007 гг. праект атрымаў 2-ю прэмію (дыплом БСА) у намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» ў раздзеле «Пабудова».

Трасы thumb|Адна з трас thumb|На вяршыні. На заднім плане бачны пад’ёмнік thumb|Пункт праката інвентара

тры гарналыжныя трасы рознай ступені складанасці працягласцю 650 м, 700 м і 920 м. Абсталявана крэславай канатнай дарогай. асобная траса для сноўборда працягласцю 270 м. Абсталявана двухмеснай крэславай канатнай дарогай. вучэбная траса працягласцю 120 м. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам . дзіцячая траса працягласцю 70 м. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам. тюбінгавая траса. Абсталявана бугельным пад’ёмнікам. траса для катання на снегаходзе працягласцю 2,5 км. траса для бегавых лыжаў працягласцю 1,1 км.

Дадатковая інфармацыя

перапад вышынь на гарналыжных трасах дасягае больш за 100 м. у вячэрні час усе трасы асветленыя. маецца сістэма штучнага аснежвання, якая дазваляе вырабляць снег, пачынаючы з тэмпературы −3 ° C.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарналыжныя курорты Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лагойскага раёна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Даніленкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ірыны Даніленкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Веры Батузавай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Арцюхіна