Адкрыты ўніверсітэт () — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мілтан-Кінс і шматлікімі філіяламі.

Агульная характарыстыка Заснаваны ўказам каралевы Лізаветы II у 1969 годзе. Мэта яго стварэння — даць магчымасць навучацца занятым людзям, якія жадаюць вучыцца ў зручным для іх месцы і ў зручны час. Універсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам у Вялікабрытаніі і мае каля 200 000 студэнтаў (2003). З моманту заснавання больш за тры мільёны студэнтаў прайшлі навучанне па праграмах універсітэта. Адміністрацыйная частка ўніверсітэта размешчана ў Мілтан-Кінс у графстве Бакінгемшыр. Акрамя таго, універсітэт мае рэгіянальныя аддзяленні ў 13 мясцінах па ўсёй краіне. За межамі Еўропы ўніверсітэт працуе праз сетку адукацыйных партнёраў, якія забяспечваюць навучальныя працэсы па ўніверсітэцкіх праграмах больш чым у 50 краінах свету.

Структура факультэт мастацтваў і сацыяльных навук факультэт бізнеса і права факультэт навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі факультэт дабрабыту, адукацыі, моў і спорту

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мілтан-Кінс Катэгорыя:Дыстанцыйная адукацыя