Рычард Анушкевіч (; , Эры, Пенсільванія — , Энглвуд, Нью-Джэрсі) — амерыканскі мастак, адзін з арганізатараў руху оп-арт.

Біяграфія Сын польскага эмігранта. У 1948—1953 гадах вучыўся ў Інстытуце мастацтва ў Кліўлендзе, у 1953—1955 гадах — у школе мастацтва і архітэктуры пры Ельскім універсітэце ў Нью-Хейвене ў Джозефа Альберса, у Кенцкім універсітэце ў горадзе Кент, штат Агая, атрымаўшы ў 1956 годзе ступень бакалаўра. Выкладаў у Вісконсінскім, Карнелскім, Кенцкім універсітэтах.

У 1957 годзе пераехаў у Нью-Ёрк, працаваў захавальнікам Музея сучаснага мастацтва. Пасля ўдзелу ў знакамітай выставе «Адчувальнае вока», якая адбылася ў 1965 годзе ў Нью-Ёрку, заняў адну з вядучых пазіцый сярод прадстаўнікоў плыні оп-арт. У 1960—1970-х гадах супрацоўнічаў з Вікторам Вазарэлі і Брыджэт Рылі.

Катэгорыя:Мастакі ЗША Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы