Склераты́нія (Sclerotinia) — род сумчатых грыбоў сямейства . Паразіты травяністых раслін, больш за ўсё на сямействе асаковых. Выклікаюць склератыніёзы.
Цыкл развіцця складаецца з двух стадый. Спачатку ўтвараюцца склероцыі, якія служаць для перазімоўкі. На другой стадыі ўтвараецца міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белага колеру, лямцавы і знаходзіцца на паверхні або ўнутры пашкоджаных органаў расліны. На ім развіваюцца слероцыі, якія ўвесну прарастаюць міцэліем або некалькімі апатэцыямі жаўтавата-карычневага колеру дыяметрам да 10 мм.
Грыбы пашыраны паўсюдна, пераважна ва ўмераным поясе. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны (узбуджальнік белай гнілі) і (узбуджальнік рака канюшыны).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Склератыніевыя