Аляксандр Мікалаевіч Скі́ба (; нар. ) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Гардзееўка Клінцоўскага раёна (Бранская вобласць Расіі). У 1972 годзе скончыў Навазыбкаўскі педагагічны інстытут. У 1972—1973 гадах праходзіў службу ў Савецкай АрмііСкиба Александр Николаевич // Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ. У 1973—1974 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі ў школе сяла Дзяніскавічы Навазыбкаўскага раёна, у 1974—1975 гадах ў сяле Кацічы. З 1975 па 1976 год працаваў інжынерам-праграмістам на Бранскім аўтамабільным заводзе. У 1976—1986 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Гомельскага аддзялення Інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР, у якім скончыў аспірантуру ў 1981 годзе. З 1986 года А. М. Скіба на кафедры алгебры і геаметрыі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У 1986—1994 гадах дацэнт, з 1994 года — прафесар. У 1996—2002 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Працы па тэорыі груп, універсальных алгебраў, тэорыі упарадкаваных мностваў і рашотак, тэорыі мультыкольцаў і інш. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў, метадычныя забеспячэнні шэрагу матэматычных дысцыплін.

Пад кіраўніцтвам А. М. Скібы падрыхтаваны 27 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі.

Уваходзіць у склад рэдакцыйных калегій шэрагу айчынных і замежных часопісаў, у тым ліку «Advances of Group Theory and its Applications» (Італія), «Southeast Asian Bulletin of Mathematics» (Ганконг), «Mathematics and Mathematical Sciences» (Індыя), «Проблемы физики, математики техники» (Гомель). Уваходзіць у склад экспертнага савета па матэматыцы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусіь, экспертнага савета па матэматыцы Рэспубліканскага Фонда Фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца старшынёй савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па матэматыцы пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце.

Неаднаразова чытаў лекцыі ў замежных навуковых і навучальных установах.

Сярод апублікаваных прац: Формации алгебраических систем / Л. А. Шеметков, А. Н. Скиба. — Москва, 1989. Алгебра формаций. — Мн.: Беларуская навука, 1997. A characterization of the hypercyclically embedded subgroups of finite groups / Alexander N. Skiba // Journal of Pure and Applied Algebra. — 2011. — Vol. 215, iss. 3. — P. 257—261. Some characterizations of finite σ-soluble PσT-groups / Alexander N. Skiba // Journal of Algebra. — 2018. — Vol. 495. — P. 114—129.

Узнагароды і званні Медаль «За працоўныя заслугі» (2009) Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2020Награда нашла достойных // Сайт ГДУ) Ганаровы прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны

Літаратура

Спасылкі

Скиба Александр Николаевич // Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Скіба Аляксандр Мікалаевіч // Узнагароды Беларусі

Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі