«Нябеснае качэўе» () — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра .
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Паэтычны эцюд пра традыцыі, якія павольна знікаюць. У высокіх гарах Кыргызстана жыве сям’я качэўнікаў: пажылы пастух Табылды, яго жонка Карачач, нявестка Шайыр і іх сямігадовая ўнучка Умсунай. Сын Шайыр вучыцца ў горадзе і прыязджае толькі на час летніх вакацый. Яе муж памёр шмат гадоў таму: патануў у горнай рацэ, спрабуючы выратаваць жарабя. Шайыр вырашыла застацца з сям’ёй з-за моцнай прыхільнасці да прыгожай зямлі і родзічаў. Сям’я разводзіць коней, і жыццё ідзе сваім парадкам на фоне маляўнічых краявідаў горнай цясніны. Але тут у жыцці Шайыр з’яўляецца метэаролаг Ярмек, чыя станцыя знаходзіцца недалёка ад хаты сям’і…
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Кыргызстана 2015 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Кыргызстана Катэгорыя:Фільмы на кіргізскай мове Катэгорыя:Фільмы Мiрлана Абдыкалыкава