Ізясла́вічы Валынскія, або Валынскія Манамахавічы — галіна дынастыі Рурыкавічаў, якая паходзіць ад кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча. Кіруючая дынастыя ў Кіеўскім (з перапынкамі), Валынскім, Галіцка-Валынскім княствах (Раманавічы) і ў Наўгародскай зямлі (з перапынкамі).

Прадстаўнікі дынастыі

Ізяслаў Мсціславіч (1097 — 18 лістапада 1154) Мсціслаў Ізяславіч (1125 — 13/19 жніўня 1170) Раман Мсціславіч (пасля 1160 — 19 чэрвеня 1205) Даніла Раманавіч Галіцкі (1204—1264) Васілька Раманавіч (1203—1269) Уладзімір Васількавіч (1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) Мсціслаў Данілавіч (? — пасля 1292) Леў Данілавіч (каля 1228 — каля 1301) Шварн Данілавіч (1230-я — 1270) Раман Данілавіч (каля 1230—1258 або 1260) Юрый Львовіч (паміж 1253 і 1260 — 24 красавіка 1308)