Папскі Латэранскі ўніверсітэт () — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Гісторыя Універсітэт быў заснаваны ў 1773 годзе Папам Кліментам XIV пасля таго, як ён забараніў Ордэн Іезуітаў, і афіцыйна даверыў духавенству Рымскай дыяцэзіі місію выкладаць тэалогію і філасофію навучэнцам рымскіх вучэльняў.
У 1824 годзе Папа Леў XII аднавіў Ордэн іезуітаў і вярнуў ім тое, што стала Папскім Грыгарыянскім універсітэтам. На месцы, дзе ў 1853 годзе стаяў палац Святога Апалінарыя, Папа Пій IX заснаваў факультэт кананічнага і цывільнага права і Папскі інстытут Utriusque Iuris. Новая ўстанова атрымала назву Папская рымская семінарыя.
Папа Пій XI даў вучэльне пастаяннае месца ў базіліцы святога Яна на Латэране, а ў 1932 годзе генеральны вікарый Рыма быў прызначаны яго канцлерам. У наступным годзе Папа Ян XXIII узвёў інстытут ва ўніверсітэт і даў яму назву Папскі Латэранскі ўніверсітэт.
У 1981 годзе Папа Ян Павел ІІ заснаваў ва ўніверсітэце Папскі інстытут па вывучэнні шлюбу і сям’і, які мае права надаваць навуковыя ступені. Папа Францыск І змяніў яго місію ў верасні 2017 года, перайменаваўшы яго ў Папскі тэалагічны інстытут навук аб шлюбе і сям’і імя Яна Паўла ІІ. Інстытут мае паўнамоцтвы прысуджаць уласныя вучоныя ступені.
У 2001 годзе было створана выдавецтва Латэранскага ўніверсітэта для выдання навуковых публікацый і часопісаў.
Згодна з пастановай Міністэрства універсітэтаў і навуковых даследаванняў Італьянскай Рэспублікі ад 21 верасня 2006 года дыпломы ўніверсітэта вызнаны эквівалентнымі дыпломам, выдаваемым італьянскімі дзяржаўнымі ўніверсітэтамі.
Структура Факультэт філасофіі Факультэт тэалогіі Факультэт кананічнага права Факультэт цывільнага права
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Папскія ўніверсітэты Катэгорыя:Каталіцкія ўніверсітэты Катэгорыя:Рым