Людміла Уладзіміраўна Дучыц (, ) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).
Біяграфія Скончыла ў 1975 годзе БДУ. У 1974—2006 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць Даследуе этнічную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва зямель Полацкага княства, зараджэнне беларускага этнасу, старажытны касцюм, сакральныя язычніцкія і язычніцка-хрысціянскія аб’екты, пытанні этнапсіхалогіі. Праводзіла археалагічныя раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеалагічныя даследаванні ў Падзвінні, раскапала больш за 300 курганоў на поўначы Беларусі.
Аўтар манаграфій «Браслаўскае Паазер’е ў ІХ-ХІУ стст.» (1991), «Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: паводле археалагічных звестак» (3-е выд., 2005), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001).
Творы Сакральная геаграфія Беларусі. Мінск, 2011 (разам і І. Клімковіч). Сакральныя ўзгоркі Беларусі / [ В. Ф. Вінакураў і інш. ; навуковы рэдактар С. П. Віцязь] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — 267, с. : каляр. іл., табл., карты ; 25 см. — Бібліяграфія ў канцы раздзелаў. — Геаграфічны паказальнік: с. 259―266. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-2791-3 (у пераплёце)
Літаратура