Узброеныя сілы Судана () — ваенная арганізацыя Рэспублікі Судан, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, ваенна-марскіх сіл, ваенна-паветраных сіл і сіл народнай абароны (СНА).
У складзе УС Судана на 2018 год налічвалася 104300 вайскоўцаў. З іх 100 000 у сухапутных войсках, 1300 у флоце, 3000 у ВПС. У параваенных фарміраваннях сіл народнай абароны служыла 20 000 чалавек. Рэзерв СНА — 82 тыс.чалавекThe Military Balance 2018. — P. 489.
Ваенны бюджэт на 2016 год складаў каля 1 млрд долараў пры ВУП 91,2 млрд (~1 % ад ВУП). Каля 50 % з іх пайшло на закупку ўзбраення і ваеннай тэхнікі (УВТ)Полковник С. Антонов. Вооружённые силы Судана (2017) // Зарубежное военное обозрение. — 2017. — № 3. — С. 27—32.Military Balance 2018, старонка 488
Па рэгіянальным стандартам УС Судана адносна добра абсталяваны. Маецца вытворчасць боепрыпасаў да стралковай зброі і бранятанкавай тэхнікі. Асноўная частка тэхнікі кітайскай і савецкай/расійскай вытворчасці. З-за палітычнага і эканамічнага ціску краін Еўропы і ЗША адбылося паглыбленне сувязяў з азіяцкімі вытворцамі.
Гісторыя У гісторыі Судана вайскоўцы гулялі важкую ролю і ўмешваліся ў палітычнае жыццё. У 1958—1964 і 1969—1985 яны кіравалі краінай непасрэдна. Адзін з прэзідэнтаў, Амар аль-Башыр, прыйшоў да ўлады ў 1989 годзе пры падтрымцы вайскоўцаў, зрынуўшы Садыка аль-Махдзі. Таксама вайскоўцы ўдзельнічалі ў звяржэнні дыктатуры Джафара Мухамеды Німейры. У 2017 годзе на пасаду прэм’ер-міністра быў прызначаны ў Бакр Хасан Салех, які ўдзельнічаў у перавароце 1989 года.
З 2006 года Генеральны штаб УС скасаваны і на яго месцы створаны Аб’яднаны штаб, якому падпарадкоўваліся штабы відаў Узброеных Сіл. Нанова сфармаваны штаб Сухапутных войскаў — перш падраздзяленні СВ падпарадкоўваліся непасрэдна Генеральнаму штабу. Былі скасаваныя ваенныя акругі, на іх месцы створаны міжвідавыя камандаванні УС па геаграфічным кірунку.
У 2019 годзе ваеннымі скінуты ўжо сам Амар аль-Башыр, вярхоўная ўлада перайшла да пераходнага ваеннага савета Судана пад камандаваннем першага віцэ-прэзідэнта, міністра абароны Авада Бін Ауфа. Да жніўня апазіцыйныя сілы і ўзброеныя сілы сфармавалі Суверэнны савет, які павінен быў узначаліць пераход да грамадзянскага праўлення. У 2021 годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, і ўладу зноў захапіла армія.
Агульныя звесткі Узброеныя сілы Судана Віды ўзброеных сіл: Сухапутныя войскі Судана; Ваена-марскія сілы Судана, уключаючы марскую пяхоту;
Ваенна-паветраныя сілы Судана;
Сілы народнай абароны Судана (па звестках на 2011 год) Прызыўны ўзрост і парадак камплектавання: Узброеныя сілы Судана камплектуюцца па прызыву і на добраахвотнай аснове, мужчынамі і жанчынамі грамадзянамі Судана ва ўзросце 18-33 гадоў; тэрмін службы — 1-2 гады. (па даных на 2011 год) Чалавечыя рэсурсы, даступныя для вайсковай службы: мужчыны ва ўзросце 16-49: 10,433,973 жанчыны ва ўзросце 16-49: 10,411,443 (2010 ацэначна) Чалавечыя рэсурсы, прыдатныя для вайсковай службы: мужчыны ва ўзросце 16-49: 6,475,530 жанчыны ва ўзросце 16-49: 6,840,885 (2010 ацэначна) Чалавечыя рэсурсы, якія штогод дасягаюць прызыўнога ўзросту: мужчыны: 532,030 жанчыны: 512,476 (2010 ацэначна) Ваенныя выдаткі — працэнт ад ВУП: 3 % (па даных на 2005 год), 43 месца ў свецеSudan Камплектуюцца па прызыву. Прызыву падлягае ўсё мужчынскае насельніцтва краіны ва ўзросце ад 18 гадоў. Гранічны ўзрост службы для сяржантаў — 40 гадоў, афіцэраў — 50 гадоў, генералаў — 60 гадоў. Камплектаванне Узброеных Сіл грунтуецца на прызыўнікахMilitary Balance 2020, старонка 503.
Па рэгіянальным стандартам Узброеныя сілы Судана адносна добра аснашчаны і размяшчаюць значнымі запасамі як старых, так і сучасных сістэм. Хоць існуе эмбарга ААН на пастаўкі зброі, яно абмежавана ВТ, выкарыстоўваным у рэгіёне Дарфур. Апошнія набыцці былі лішкі ВТ з доўгачасовага захоўвання атрыманыя ад расійскага і ўкраінскага ўрадаў, не лічачы новых кітайскіх рэактыўных трэнажораў. Дзяржаўны ВПК вырабляе шырокі асартымент боепрыпасаў, стралковай зброі і бранятэхнікі для ўнутранага карыстання і экспартнага рынку. Большасць прадуктаў карпарацыі заснаваны на больш старых сістэмах кітайскай і расійскай распрацовак.
Падрыхтоўка Падрыхтоўка ваенных кадраў ажыццяўляецца па трох кірунках: развіццё нацыянальных ваенных навучальных устаноў; запрашэнне ў краіну замежных інструктараў, у тым ліку і на прыватнай аснове; навучанне вайскоўцаў у ваенных навучальных установах замежных дзяржаў.
У сістэму суданскага ваеннага навучання ўваходзяць акадэміі, каледжы, школы і вучылішча. У краіне дзейнічаюць чатыры ваенныя акадэміі (у тым ліку ваенна-марская ў г. Порт-Судан), 17 ваенных каледжаў і вучэльняў па падрыхтоўцы афіцэраў, сем вучэльняў і школ падрыхтоўкі сяржантаў і малодшых тэхнічных спецыялістаў.
Для навучання за мяжой, вайскоўцы адпраўляюцца ў Кітай, Егіпет, Іран.
У чэрвені 2006 года з Беларуссю быў падпісаны дагавор аб ваенным супрацоўніцтве, абмене вопытам і дасягненнямі ў ваеннай вобласці. На падставе дакумента беларускія інструктары далі свае паслугі ў навучанні суданскіх вайскоўцаўСМИ: Белоруссия продает оружие Судану в обход резолюции ООН // NEWSru, 4 декабря 2009.
У студзені 2019 года прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў інфармацыю аб дзейнасці расійскіх ваенных інструктараў у Судане, якія займаліся падрыхтоўкай кадраў. Ён таксама адзначыў, што ў краіне ёсць і прыватныя, і дзяржаўныя спецыялістыРоссия подтвердила свое военное присутствие в Судане // Ведомости, Алексей Никольский, 28 января 2019.
Склад Вярхоўным галоўнакамандуючым УС Судана з’яўляецца прэзідэнт рэспублікі. Галоўнакамандуючы УС праз Савет нацыянальнай абароны і Вышэйшы ваенны савет вызначае асноўныя напрамкі ваеннага будаўніцтва. Яго рашэнні рэалізуе Міністэрства абароны Судана. Непасрэднае кіраванне Узброенымі сіламі ажыццяўляе Аб’яднаны штаб (АШ).
Задачай АШ з’яўляецца выпрацоўка стратэгіі будаўніцтва Узброеных сіл і непасрэднае кіраванне баявымі падраздзяленнямі ў мірны і ваенны час.
Штабы ВПС і СВ дыслакуюцца ў сталіцы краіны. Штаб ВМС знаходзіцца ў г. Порт-Судан.
Склад кіраўніцтва Узброеных Сіл
Склад Аб’яднанага штаба
Сухапутныя войскі
У складзе СВ Судана маецца 5 рот спецыяльнага прызначэння, 1 асобная разведвальная брыгада, 1 танкавая дывізія, 1 механізаваная дывізія, 1 асобная механізаваная брыгада, 15 пяхотных дывізій, 6 асобных пяхотных брыгад, 1 дэсантна-штурмавая брыгада, 1 амфібійная дывізія. Баявое забеспячэнне прадстаўлена трыма асобнымі артылерыйскімі брыгадамі і 1 інжынернай дывізіяй з 9 інжынерных батальёнаў. Асноўным злучэннем Сухапутных войскаў з’яўляецца дывізія (колькасцю 8,7-9,2 тыс. чалавек).
На 2018 год на ўзбраенні стаяла 465 танкаў (305 Т-54/-55, 70 Т-72АВ, 10 Тып 85-IIM, 60 Тып 59, 20 M60 + лёгкія танкі: 70 Тып 62, 45 Тып 63), 152 БМП (125 БМП-1/-2, 10 БТР-3, 7 БТР-80А), 415 БТР (да 30 БТР-50, 36 М113 і інш.), 194 артылерыйскія сістэмы (56122-мм 2С1, 10155-мм F3, 20 105-мм М101, 21122-мм Д-30/Д-74/М-30, 75 130-мм М-46/Тып 56-і), 666+ адзінак РСЗА (477 107-мм Type 63, 120 122-мм Град, 50 122-мм Saqr, 18 122-мм Тып 81, 1+ 302-мм WS-1).
Ваенна-марскія сілы ВМС складаюцца з патрульных катэраў тыпу Kurmuk і дэсантных катэраў тыпу LCVP. Таксама маюцца суда забеспячэння.Military Balance 2018, старонка 489 Арганізацыйна ВМС складаюцца з штаба ВМС і ваенна-марской базы Фламінга-Бі (г. Порт-Судан), у якой грунтуюцца атрады дэсантных і патрульных катэраў.
Ваенна-паветраныя сілы
Фарміраванне ўласных ВПС пачалося адразу пасля атрымання незалежнасці 1 студзеня 1957 года. Была заснавана ўласная лётная школа. Першымі баявымі самалётамі былі лёгкія штурмавікі «Правост». Ваенна-транспартная авіяцыя складалася першапачаткова з трох «Персіваль Пэмброук» і двух Дуглас ДС-3. У далейшым закуплены чатыры Фокер Ф27, тры Дорнье До 27 і восем Пілатус ПС-6. Пасля Шасцідзённай вайны Судан прыступіў да закупак савецкай тэхнікі.
На 2018 год ВПС складаліся з двух знішчальных эскадрылляў на Міг-29 СЭ/УБ, 1 бамбардзіровачнай на Су-24 і 2 штурмавых эскадрылляў на Nanchang Q-5 і Су-25/УБ. Некалькі транспартных самалётаў Ан-30, Ан-32, Ан-72, Ан-74 ТК-200/300, C-130, Іл-76, Y-8. 1 VIP-падраздзяленне з Falcon 20F, Falcon 50, Falcon 900, F-27, Іл-62М.
Ударныя верталёты Мі-24/П і Мі-35П сканцэнтраваны ў 2 эскадрыллях. Існуюць дзве эскадрыллі транспартных верталётаў Мі-8, Мі-17, Мі-171.
Сілы народнай абароны Сілы народнай абароны заняты аховай органаў дзяржаўнага кіравання, важных прамысловых аб’ектаў, вузлоў паведамлення і падтрыманнем грамадскага парадку. СНА выконваюць функцыі ўнутраных войскаў, ажыццяўляючы аперацыі па ліквідацыі злачынных арганізацый, рассейванні антыўрадавых выступленняў і займаюцца арганізацыяй грамадзянскай абароны. У 2005 годзе некалькі падраздзяленняў гэтых сіл удзельнічалі ў баявых дзеяннях супраць сепаратыстаў у правінцыі Дарфур і баевікоў угандыйскай групоўкі «Гасподняя армія супраціўлення» на поўдні краіны (цяпер незалежны Паўднёвы Судан).Полковник О. Южин. Зарубежное военное обозрение № 3/2008. — В: Вооружённые силы Судана // 1. — 2008. — С. 15—20.
Іншыя фарміраванні Акрамя Узброеных Сіл, уласныя баявыя фармаванні маюцца ў Нацыянальнай службы бяспекі і разведкі (НСБР) Судана, вядомыя як «Сілы аператыўнай падтрымкі». Яны выконваюць функцыі ўнутраных войскаў, займаючыся прыгнётам мецяжоў, барацьбой з кантрабандыстамі і тэрарыстамі. Іх аснову склалі арабскія племянныя апалчэння «джанджавідаў»Лари Басангов. Армия Судана: прошлое и настоящее // РСМД. — 2018. — 27 сентября..
Спасылкі Бронетехника Судана Вооруженные силы Судана 30.06.2002 Military Industry Corporation (MIC) Products «Зарубежное военное обозрение» № 7, 2007 г. Украина отчиталась о военном экспорте в 2010 году