Каміла Валер’еўна Валіева (; нар. , ) — расійская фігурыстка, выступае ў адзіночным катанні. Алімпійская чэмпіёнка ў камандным спаборніцтве (2022), чэмпіёнка Еўропы (2022). Пераможца этапаў Гран-пры — Skate Canada 2021 і Rostelecom Cup 2021. Пераможца турніру серыі «чэленджар» Finlandia Trophy 2021. Двухразовая сярэбраная прызёрка чэмпіянату Расіі (2021, 2023). Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (2020), пераможца фіналу юніёрскага Гран-пры сезона 2019/2020.

Валіева — першая адзіночніца ў гісторыі фігурнага катання, якая набрала больш за 90 балаў у кароткай праграме, больш за 185 балаў у адвольнай праграме і больш за 272 за агульную суму балаў на спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза канькабежцаў. На юніёрскіх спаборніцтвах яна перасягнула рэкорды балаў у адвольнай праграме і па агульнай суме — 1 раз. На спаборніцтвах сярод дарослых яна перасягнула рэкорды балаў у кароткай праграме — 2 разы, у адвольнай праграме і па агульнай суме — 3 разы. Уладальніца бягучых сусветных рэкордаў у кароткай і адвольнай праграмах і па агульнай суме балаў.

Другая фігурыстка ў гісторыі (пасля Аляксандры Трусавай), якая выканала чацвярны тулуп на спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднага саюза канькабежцаў. Другая жанчына ў гісторыі (пасля Соф’і Акацьевай) і першая сярод дарослых, якая прызямліла ў адной праграме трайны аксель і тры чацвярныя скачкі. Майстар спорту Расіі (2021).

Катэгорыя:Фігурысткі Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фігурным катанні Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па фігурным катанні Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года Катэгорыя:Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы (Расія) Катэгорыя:Майстры спорту Расіі