Цэнтр радыётэхнікі НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2016 годзе ў сувязі з узніклай патрэбай распрацовак у галіне радыётэхнікі. Дырэктарам з’яўляецца член-карэспандэнт Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі.
Асноўныя задачы распрацоўка прынцыпаў пабудовы, праектаванне, выраб доследных узораў, выпрабаванні і серыйны выпуск актыўных радыёхвалевых сістэм дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб аб’ектах і іх уласцівасцях. Пры неабходнасці — распрацоўка і выпрабаванні падсістэм названага класа развіццё тэорыі і тэхнікі распазнання аб’ектаў у шырокім класе сігнатур (прыкмет) для сістэм радыёхвалевага зандавання развіццё тэорыі і тэхнікі, праектаванне і выпуск практычных сістэм фарміравання спецыяльных сігналаў радыётэхнічным сістэмам шырокага класа для дасягнення карысных эфектаў развіццё тэорыі і тэхнікі, практычная рэалізацыя пасіўных радыёхвалевых сістэм дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб аб’ектах першаснага і (або) другаснага радыёвыпраменьвання распрацоўка тэорыі і тэхнікі, праектаванне і практычная рэалізацыя радыётэхнічных сістэм шырокага класа на новых фізічных прынцыпах развіццё тэорыі і тэхнікі, практычная рэалізацыя радыёхвалевых сістэм для ўкаранення карысных сігналаў і інфармацыі ў радыётэхнічныя сістэмы
Напрамкі дзейнасці Фундаментальныя і прыкладныя праблемы генеравання і апрацоўкі радыёсігналаў Распрацоўка новых прынцыпаў і алгарытмаў працы перспектыўных радыетэхнічных сістэм і прылад Стварэнне сучасных радыётэхнічных прыстасаванняў
Прадукцыя і паслугі прынцыпы, спосабы і алгарытмы работы перспектыўных радыетэхнічных сістэм матэматычныя мадэлі складаных радыётэхнічных сістэм і іх праграмная рэалізацыя эксперыментальныя ўзоры сучасных радыётэхнічных сістэм мадэрнізацыя састарэлых узораў радыётэхнічных сістэм выпрабаванні радыётэхнічных сістэм
Спасылкі Афіцыйная старонка Інтэрв’ю з дырэктарам
Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Радыётэхніка