Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе шляхам пераўтварэння Доследнай партыі пры Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі. Цэнтр быў створаны з мэтай забеспячэння рэазілацыі мерапрыемстваў Міждзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы стварэня сістэмы сейсмалагічнага маніторынгу тэрыторый дзяржаў-членаў СНДСправаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. Мінск, 2002. С.198.. З 2011 года — у складзе ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка».
Мэты і задачы 1. Арганізацыя і развіццё нацыянальнай сістэмы геафізічнага маніторынгу, удзел у Міждзяржаўнай сістэме маніторынгу тэрыторый сумежных краін і Міжнароднай глабальнай сетцы маніторынгу Зямлі.
2. Вывучэнне рэгіянальнай сейсмічнасці, ацэнка сейсмічнай і геамагнітнай абстаноўкі тэрыторыі Беларусі.
3. Выкананне работ па ацэнцы сейсмічнай небяспекі, у тым ліку на стадыі праектавання буйных аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння.
4. Забеспячэнне сейсмічнага і геадынамічнага маніторынгу ў раёнах размяшчэння асабліва адказных аб’ектаў і радовішчаў карысных выкапняў.
5. Распрацоўка і развіццё метадаў і сродкаў геафізічных назіранняў; інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій.
6. Забеспячэнне навуковых даследаванняў дадзенымі сейсмалагічных, геафізічных і геадынамічных назіранняў.
7. Арганізацыя банкаў геафізічных дадзеных, забеспячэнне міжрэгіянальнага і міжнароднага абмену інфармацыяй.
8. Аператыўнае ўзаемадзеянне з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях узнікнення небяспечных геадынамічных з’яў прыроднага і тэхнагеннага характару і магчымага папярэджання іх негатыўных наступстваў.
9. Правядзенне экспедыцыйных работ.
Сучасны склад аддзел апрацоўкі і аналізу дадзеных маніторынгу аддзел інжынерна-інфармацыйнага забеспячэння аддзел экспрыментальнай геафізікі інфармацыйна-аналітычны цэнтр геафізічнага маніторынгу геафізічная абсерваторыя «Плешчаніцы»ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «ПЛЕЩЕНИЦЫ» геафізічная абсерваторыя «Нарач» (Целякі (Мядзельскі раён))ГЕОФИЗИЧЕСКАЯ ОБСЕРВАТОРИЯ «НАРОЧЬ» рэгіянальная сейсмічная станцыя «Салігорск»РЕГИОНАЛЬНАЯ СЕЙСМИЧЕСКАЯ СТАНЦИЯ «СОЛИГОРСК»
Спасылкі Афіцыйная старонка ўстановы
Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Фізічныя інстытуты Катэгорыя:Геалогія ў Беларусі Катэгорыя:Геафізіка Катэгорыя:Сейсмалогія