Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў (; , с. Какарал, Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Туркестанская АССР, РСФСР, СССР — , Алма-Ата, Казахстан) — казахскі . Народны пісьменнік Казахстана (1985). Пісаў на казахскай і рускай мовах.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся 22 кастрычніка 1924 года ў с. Какарал Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскай АССР РСФСР (цяпер — Аральскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан).
У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. У 18 гадоў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля таго, як пачаў службу ў рэзервовым пяхотным палку пад Сталінградам і скончыў кароткатэрміновыя курсы палітработнікаў, з вясны 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні Прыбалтыкі.
У 1950 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1956 годзе. У 1962—1964 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Жулдыз», кансультантам Саюза пісьменнікаў КазСРР. Узначальваў Міжнародны казахскі ПЭН-клубinform.kz.
Памёр 5 лютага 2022 годаТокаев выразил соболезнования родным и близким Абдижамила Нурпеисовава ўзросце 97 год.
Творчасць Друкуецца з 1949 года. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шырынёй сацыяльных абагульненняў, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, самабытнымі нацыянальнымі характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70; аднайменны фільм 1979) пра падзеі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рускай мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літаратурна-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979).
Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1974).
Беларускія пераклады Змрок: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 247 с. Нягоды: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — 238, с.
Літаратура
Катэгорыя:Казахскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі