Малі́наўскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Малінаўка.
Утвораны 5 снежня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна БССР у складзе 7 населеных пунктаў Шчадрынскага і Сцяпскога сельсаветаў (Буды, Каменка, Ліпкі, Малінаўка, Навозы, Сыцін і Успалішчы)Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра арганізацыю Малінаўскага польскага нацыянальнага сельскага савету ў Парыцкім раёне // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 51.. 14 мая 1936 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сцяпскога і Шчадрынскага сельсаветаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1936 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР