Мукеш Дхірубхай Амбані (, нар. , , Емен) — індыйскі бізнесмен і найбагацейшы чалавек у Індыі па версіі часопіса «Форбс» 2008 года, з улікам таго, што мільярдэр Лакшмі Мітал пастаянна жыве ў Вялікабрытаніі. Старшыня рады дырэктараў, кіраўнік і асноўны ўладальнік індыйскай кампаніі Reliance Industries, якая з'яўляецца самай буйной кампаніяй у прыватным сектары Індыі. Яго доля ў кампаніі складае 48%.

Багацце Мукеша Амбані ацэньвалася ў 32 млрд долараў — па версіі часопіса «Форбс» за 2009 год. У рэйтынгу «Форбс» 2017 года багацце Амбані ацэньваецца ў 23,2 млрд долараў. Ён захоўвае статус найбагацейшага чалавека ў Індыі. Багацце на 2020 год ацэньваецца ў $64,6 млрд.