Тоні Хоўк (; нар. , Карлсбад, акруга Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі прафесійны скейтбардыст. Першы зарэгістраваны скейтбардыст, які выканаў трук Indy 900 (скачок на рампе, які суправаджаецца абаротам вакол сябе на 900 градусаў — 2,5 абароты). Уладальнік прэміі «Малады Галівуд» 2002 года ў намінацыі «ікона сучаснай культуры».

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Нэнсі і Фрэнка Пітэра Руперта Хоўкаў, таксама ў сям’і дзве старэйшыя за Тоні сястры — Пэт і Ленор, і старэйшы брат Стыў. Вырас у Сан-Дыега.

Вучыўся ў трох сярэдніх школах і скончыў сярэднюю школу Торы Пайнс у 1986 годзе. Хоўк назваў Стыва Кабальера і Крысціяна Хасоі як тых, хто аказаў на яго ўплыў тым часам.

Катэгорыя:Скейтбардысты ЗША