Саюз кінематаграфістаў СССР — грамадская творчая арганізацыя, якая аб’ядноўвала дзеячаў савецкага кінематографа.

Гісторыя Саюз быў створаны ў лістападзе 1965 года на Устаноўчым з’ездзе кінематаграфістаў СССР (аргкамітэт Саюза быў заснаваны ў 1957 годзе).

Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, які склікаўся раз у пяць гадоў. Выканаўчы орган — праўленне.

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971).

У чэрвені 1990 года рашэннем VI з’езда пераўтвораны ў Федэрацыю Саюзаў кінематаграфістаў СССР. Старшыня — Даўлатназар Худаназараў.

У маі 1991 года Федэрацыя СК СССР рэарганізавана ў Канфедэрацыю Саюзаў кінематаграфістаў.

Кіраўнікі Іван Пыр’еў (1957—1965) Леў Куліджанаў (1965—1986) Элем Клімаў (1986—1988) Андрэй Смірноў (в. а. першага сакратара, 1988—1990).

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі СССР