Пханган — карта Тайланда — востраў у Сіямскім заліве, адносіцца да правінцыі Суратхані, Тайланд. Шырока вядомы дзякуючы штомесячнай вечарынцы «Full Moon Party». Папулярны ў бэкпэкераў і сучасных хіпі. Пангхан з’яўляецца часткай архіпелага Самуй, да якога адносяцца яшчэ два буйных выстрава Самуй і Тау, а таксама мноства больш дробных выспаў.
На востраве пераважае гарыстая мясцовасць, большая частка якой пакрыта трапічнымі лясамі. Ёсць некалькі невялікіх вадаспадаў. Частка вострава выкарыстоўваецца пад сельскую гаспадарку і какосавыя плантацыі. Берагі пераважна скалістыя, але ёсць бухты і пясчаныя пляжы.
Плошча — 125 км². Прыкладны перыметр вострава 40 км. Найвышэйшы пункт — гара Кхао Ра, 630 метраў. Адлегласць да мацерыка — каля 55 км. Бліжэйшыя астравы/адлегласць — Самуй (15 км), Тау (35 км). Галоўны горад — Тангсала.
Катэгорыя:Астравы Тайланда Катэгорыя:Астравы Паўднёва-Кітайскага мора