Лакнея — рака ў Капыльскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Случ (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 36 км. Плошча вадазбору 274 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Асноўны прыток — рака Вужанка (справа). Таксама рака прымае сцёк з каналаў меліярацыйнай сеткі.

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Сунаі Капыльскага раёна, вусце за 3 км на поўдзень ад горада Слуцк. Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна ракі добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня 4—7 м.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слуцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Случы (прыток Прыпяці)