Андрэас (Андрэй) Кромер (1-я пал. XVІІ стагоддзя — пасля 1649) — беларускі архітэктар нямецкага паходжання, які працаваў на беларускіх землях у XVII стагоддзі ў стылі барока.

Творчасць

У канцы 1640-х гадоў па праекце архітэктара А. Кромера пачалося будаўніцтва мураваных будынкаў праваслаўнага жаночага ў Мінску. Яно не было скончана з-за ваенных дзеянняў, а пазнейшая пабудова вялася па праекце іншага архітэктара.

У 1647—1649 гадах у Мінску ўзвёў мураваны касцёл у гонар Святога Войцеха, біскупа і мучаніка.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XVII стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары барока