Пётр Васільевіч Загорскі (, в. Крацэвічы, Барысаўскі раён, Барысаўская акруга, Беларуская ССР (цяпер — Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у савецкім партызанскім руху на Беларусі. З 1943 года — партызан атрада імя Варашылава партызанскай брыгады імя Панамарэнкі.

Пасля вайны працаваў на партыйнай рабоце ў Гомельскім абкоме, Рэчыцкім, Светлагорскім райкоме КПБ, намеснікам дырэктара завода зборнага жалезабетону.

З 1965 па 1966 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Літаратура Якабсон, А. С. На чале горада і раёна / А. С. Якабсон // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, с. — С. 635. — ISBN 985-01-0255-1.

Спасылкі

Загорский Петр Васильевич // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны