Юрый Леанідавіч Сушкін (нар. 28 жніўня 1952Наши юбиляры // Официальный сайт Минской городской организации ветеранов Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны Беларусcкого общественного объединения ветеранов) — адстаўны палкоўнік ВПС Беларусі, удзельнік Афганскай і Івуарыйскай войнаў. Атрымаў шырокую вядомасць пасля забойства дзевяці французскіх вайскоўцаў у Кот-д’Івуары, за што парыжскім судом быў завочна прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Ваенная служба Засвоіў штурмавік Су-25. Першапачаткова служыў у Кобрыне (Брэсцкая вобласць, Беларуская ССР) у 397-м асобным штурмавым авіяцыйным палку (ашап)Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 227—228 и 272. Падраздзяленне лічылася ў складзе 1-й (26-й) паветранай арміі БВА. Са студзеня 1988 па люты 1989 года ў званні падпалкоўніка прымаў удзел у Афганскай вайне, узначальваючы 3-ю эскадрыллю 378-га ашапа. Пасля сыходу з Афганістана разам з палком служыў у Паставах (Віцебская вобласць, Беларуская ССР).

Улетку 1991 года прызначаны камандзірам 378-га ашапа, змяніўшы на гэтай пасадзе ТанкушынаКожемякин и Коротков, часть 1, стр. 322. 6 мая 1992 года Сушкін разам з падраздзяленнем выйшаў са складу 26-й паветранай арміі ва Узброеныя Сілы Рэспублікі БеларусьКожемякин, часть 2, стр. 34. 1 кастрычніка 1993 года полк Сушкіна рэарганізаваны ў 378-ю авіяцыйную базу (пастаўскі аэрадром)Кожемякин, часть 2, стр. 77. Ён узначальваў гэты аб’ект да яго расфармавання ў снежні 1995 годаКожемякин, часть 2, стр. 131.

Неўзабаве выйшаў у адстаўку ў званні палкоўніка. Станам на чэрвень 2020 года працаваў старэйшым выкладчыкам кафедры лётнай падрыхтоўкі і баявога прымянення авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі БеларусьБудущие военные летчики начали подготовку в Могилеве // БЕЛТА, 23 июня 2020. З’яўляецца членам Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Узброеныя канфлікты

Афганістан У студзені 1988 года Юрый Сушкін накіраваны ў ДРА на пасаду камандзіра 3-й эскадрыллі 378-га ашапа, якая базавалася то ў Шындандзе, то ў Кандагары, то ў Баграме. Першапачаткова ён працаваў з камандай свайго папярэдніка падпалкоўніка Маркава. Усе яго байцы раней служылі ў 80-м ашапе, але на працягу года асабісты склад цалкам абнавіўся за кошт лётчыкаў з 90-га і 368-га. Намеснікамі Сушкіна сталі Андрэй Чарняцоў і Вячаслаў Прохараў. Начальнікам штаба прызначаны Мікалай Сырбу. Звёны эскадрыллі ўзначальвалі Галубых, Янкоў, Юдзін і Кананенка. Пад кіраўніцтвам першага знаходзіліся Пагарэлаў, Федчанка, Цютрын, другога — Варанцоў, Лаўроў, Чорны, трэцяга — Дзянгоў, Кузін, Міскун, чацвёртага — Айрапецян, Біцюра, Родзін.

Варта адзначыць, што пілоты 80-га ашапа ўжо год праслужылі ў Афганістане і атрымалі баявы вопыт. Па гэтай прычыне ў новага кіраўніка, які ўпершыню знаходзіўся ў «гарачай кропцы», найбольшыя цяжкасці меліся з камандай ад МаркаваКожемякин и Коротков, часть 1, стр. 209.

У ліпені Сушкін узначаліць аперацыю па паветраным прыкрыцці адыходу 70-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады з правінцыі Кандагар. Тут 3-я эскадрылля займалася праводкай калон, а таксама выяўленнем і ліквідацыяй праціўніка ўздоўж трасКожемякин и Коротков, часть 1, стр. 216—217.

У студзені 1989 года на завяршальнай фазе вываду савецкіх войскаў з Афганістана Сушкін з падраздзяленнем будзе несці пазменнае дзяжурства на кабульскім аэрадроме, чаргуючыся з іншымі эскадрыллямі 378-га ашапа. 6—30 студзеня камандзір і яго падначалены Прохараў ажыцяўлялі прыкрыццё адыходзячых у СССР наземных сіл, здзяйсняючы бамбардзіроўкі пазіцый маджахедаў. Іх звяно лятала з шасці раніцы да шасці вечара. Далей заступала змена Чарняцова і СырбуКожемякин и Коротков, часть 1, стр. 262. У канцы месяца байцы Сушкіна былі задзейнічаны ў аперацыі «Тайфун»Кожемякин и Коротков, часть 1, стр. 268.

1 лютага, па ўзгадненні з камандуючым ваенна-паветраных сіл 40-й арміі Д. С. Румянцавым, Сушкін вывез сваю эскадрыллю з Шынданда ў Кізыл-Арват (Туркменская ССР) з прамежкавай пасадкай на аэрадроме Мары-1. Папярэдне самалёты былі разабраны і разам з асабістым складам загружана на транспартнікіКожемякин и Коротков, часть 1, стр. 269.

Кот-д’Івуар Станам 2004 годзе Сушкін у складзе групы беларускіх ваенных спецыялістаў працаваў на ВПС Кот-д’Івуара. У краіне з у той момант ішла грамадзянская вайна паміж групоўкай «Новая сіла» і ўрадам прэзідэнта Ларана Гбагбо. На баку апошняга і выступілі беларусы. Статус адстаўнога палкоўніка і іншых замежнікаў у Кот-д’Івуара на сённяшні дзень да канца не ясныСергей Дмитриев. 15 лет без ответа: кто виновен в бомбардировке французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 20 марта 2020.

Кантынгент базаваўся на аэрадроме Ямусукра. Непасрэдна Сушкін займаўся падрыхтоўкай івуарыйскіх лётчыкаў для палётаў на двухмесных Су-25УБ, набытых краінай у Беларусі. За ім быў замацаваны самалёт з бартавым нумароў «21». За другую машыну, якая эксплуатавалася пад лічбай «20», адказваў Барыс Смахін. 4 лістапада самалёты здзейснілі першы баявы вылет. На заданне выйшлі два змешаных экіпажа: Юрый Сушкін ляцеў з капітанам Анжам Гнандуетам, а Барыс Смахін з іншым афрыканцам. Пракуратарам баявых аперацый быў падпалкоўнік Патрыс Уэй. Былі нанесеныя ўдары па складах боепрыпасаў і хованках лідараў паўстанцаўStijn Mitzer and Joost Oliemans. Ivory Coast’s Su-25s — The Sharks Won’t Bite Again, Oryx Blog, 31 March 2021..

6 лістапада экіпажы здзейснілі яшчэ адзін вылет. На гэты раз, меркавана па памылцы, атацы падвергнулася база французскіх міратворцаў у Буаке. Пад бомбамі загінулі дзевяць вайскоўцаў, у тым ліку Цьеры Барацье, Філіп Капдэвіль, Фрэнсіс Дэлан, Бенедыкт Марзаіс, Ларан дэ Рамбурэ, Пателіяс Фалевалу, Франк Дзюваль, Эмануэль Цілай і Давід ДэкюперTrafics d’armes . Сярод ахвяр быў адзін грамадзянін ЗША — аграном Роберт Карскі, які работаў па гуманітарнай місііBombardement à Bouaké : Robert J. Carsky, l’Américain oublié.

Вярнуўшыся на базу, пілоты сутыкнуліся з байцамі 2-га гусарскага палка арміі Францыі, з якімі дзялілі аэрапорт Ямусукра. Французы абстралялі самалёты з процітанкавых комплексаў, забіўшы аднаго івуарыйскага тэхніка, а затым паланілі ўсіх, хто быў на тэрыторыі гавані. Тым не менш неўзабаве яны адпусцілі затрыманых. Сушкін з іншымі беларусамі вырашаюць бегчы ў Гану, а адтуль сыходзяць у Тога.

16 лістапада групу ловяць тагалезскія сілавікі. Тагачасны міністр унутраных спраў краіны Франсуа Бока спрабаваў выдаць замежнікаў французскім уладам, але праз два тыдні з дазволу апошніх іх адпускаюць. Сушкін і іншыя былі хутка эвакуяваныя з Тога пры пасярэдніцтве былога жандара службы бяспекі Елісейскага палаца Рабера Мантоя.

29 сакавіка 2021 года ў Парыжы пачаліся судовыя паседжанні па гэтых падзеяхДмитрий Гусев. Тайны Су-25 и Юрия Сушкина: в Париже вынесли приговор по делу об убийстве французских военных в Кот-д’Ивуар // RFI, 16 апреля 2021. 15 красавіка Сушкін, Гнандует і Уэй былі прызнаны вінаватымі ў гібелі вайскоўцаў і завочна прысуджаныя да пажыццёвага зняволення. У той жа час па невядомых прычынах са справы выключылі СмахінаДенис Бурковский. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно // TUT.BY, 16 апреля 2021.

Узнагароды Юрый Сушкін з’яўляецца кавалерам ордэна Чырвонага Сцяга і двух ордэнаў Чырвонай ЗоркіНиколай Шевченко. Традициям старшего поколения лётчиков верны // Коммунист Беларуси. Мы и время : газета Коммунистической партии Беларуси. — 2016. — 2 декабрь (вып. 1041, № 49). — С. 8..

Гл. таксама Якім Іванавіч Янакаў Вячаслаў Міхайлавіч Качура

Літаратура Кожемякин А. Ю. Коротков А. Е. Штурмовик Су-25. 30 лет в строю. Часть 1. В вооруженных силах ВВС СССР 1981—1991. — Москва: Полигон, 2012. — С. 400. Кожемякин А. Ю. Штурмовик Су-25. 30 лет в строю. Часть 2. В вооруженных силах РФ и СНГ 1992—2011. — Москва, 2014. — С. 400.

Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь