Генадзь Мікалаевіч Сіняко́ў (; нар. ) — вучоны-фізік і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Болдырава (Кесавагорскі раён Цвярской вобласці Расіі). Пасля Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі пераехаў у МінскДоктору физико-математических наук, профессору кафедры физико-математических дисциплин ИИТ БГУИР Синякову Геннадию Николаевичу исполняется 75 лет . У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1964 годзе. З 1966 года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1992 года Г. М. Сінякоў у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковую дзейнасць сумяшчаў з выкладчыцкай на кафедры фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2004 года Г. М. Сінякоў цалкам перайшоў на выкладчыцкую работу і з 2011 года працуе на кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 180 навуковых прац па спектраскапіі, фотахіміі, люмінесцэнцыі біялагічна важных тэтрапірольных малекул. Устанавіў механізм фотахімічнага аднаўлення парфірынаў, вызначыў асаблівасці электроннай будовы хларафілападобных злучэнняў.

Сярод апублікаваных прац: Промежуточные продукты реакции посстановления порфиринов и их строение (разам з А. М. Шульгой і Г. П. Гурыновічам) // Биофизика. 1978. Т. 23. № 1. Физика: лабораторный практикум для учащихся 2-го курса всех специальностей. В 2 ч. Ч. 2 / [составители: Г. Н. Синяков и др.]. — Минск, 2007.

Літаратура

Спасылкі Доктору физико-математических наук, профессору кафедры физико-математических дисциплин ИИТ БГУИР Синякову Геннадию Николаевичу исполняется 75 лет // Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР

Синяков, Геннадий Николаевич (доктор физико-математических наук, физика; род. 1942) // Электронны каталог Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі