Кісцяні́ — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур каля вёскі Кісцяні Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Датуецца другой паловай 1-га тысячагоддзя да н.э. — пачаткам I стагоддзя н.э. Даследаваннямі выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, фрагменты ляпных яйцападобных пасудзін, жалезныя сярпы, шпілька, кольцы, бронзавыя ўпрыгожанні, касцяныя праколкі, шкляныя і гліняныя пацеркі і іншае. Існуе меркаванне, што ў VI—VII стагоддзях н.э. гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча.

Літаратура

Катэгорыя:Мілаградская культура Катэгорыя:Кісцяні (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Гарадзішчы Рагачоўскага раёна