Фёдар Кузьміч Салагуб (сапраўднае прозвішча — Цяцернікаў; 17.2(1.3).1863, ‒ , Ленінград) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Бацька — кравец, маці — сялянка. Скончыў у 1882 годзе настаўніцкі інстытут, 25 гадоў выкладаў матэматыку. Першыя вершы апублікаваў у 1884 годзе. Належаў да сімвалістаў старэйшага пакалення, адчуў моцнае ўздзеянне філасофіі і эстэтыкі еўрапейскага дэкадансу. У 1905-07 гадах Салагуб пісаў з’едлівыя «Палітычныя казачкі», злыя эпіграмы на цара і яго асяроддзе; параза рэвалюцыі ўзмацніла песімізм пісьменніка. Перакладаў Т. Гацье, Ш. Бадлера, П. Верлена, А. Рэмбо, Г. Гейне, А. Уайльда, Ш. Пецёфі, Х. Н. Бялнка, Т. Р. Шаўчэнкі, Салагубу належыць таксама шэраг п’ес і артыкулаў.