Эма Юнг (у дзявоцтве Эма Раушэнбах, , Шафгаўзен — , ) — псіхааналітык, жонка Карла Густава Юнга; заснавальніца аналітычнай псіхалогіі.

Біяграфія Паходзіла са швейцарска-нямецкай сям’і багатых прамыслоўцаў. Матэрыяльная забяспечанасць жонкі дала Карлу Юнгу фінансавую свабоду, таму ён, не аглядаючыся на неабходнасць штодзённага заробка, мог прысвяціць сябе навуковым даследванням у псіхалогіі.

Жыццё з Карлам Юнгам Яны сустрэліся, калі ёй было шаснаццаць гадоў (па некаторым сведкам — пятнаццаць), а яму быў дваццаць адзін год. Яны ажаніліся 14 лютага 1903 года, праз сем гадоў пасля іх першай сустрэчы. У іх шлюбе нарадзілася пяць дзяцей: Агата, Грэт, Франц, Марыяна і Элен.

Катэгорыя:Вучоныя Швейцарыі Катэгорыя:Аналітычная псіхалогія