«Доктар Стрэндж: У мультысусвеце вар’яцтва» () — амерыканскі фантастычны фільм, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics», прэм’ера якога адбылася ў траўні 2022 года. З’яўляецца працягам фільма «Доктар Стрэндж» і 28-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Сэм Рэймі.

Сюжэт Працяг магічных прыгод Доктара Стрэнджа ў новых містычных сусветах і ў супрацьстаянні з новымі ворагамі. Доктар Стрэндж пры дапамозе Вонга выратоўвае ад гіганцкага васьмінога дзяўчыну-падлетка Амерыку Чавес, якая пры моцным спалоху можа адкрываць парталы ў паралельныя сусветы. Спрабуючы зберагчы новую знаёмую ад злой сілы, што прагне займець яе здольнасці, Доктар разам з Амерыкай адпраўляецца ў вандроўку па мультысусвету.

Пракат Сусветная прэм’ера фільма «Доктар Стрэндж: У мультысусвеце вар’яцтва» адбылася 2 мая 2022 у Галівудзе, Лос-Анджэлес. У пракат у ЗША стужка выйшла 6 мая 2022 г. у RealD 3D, IMAX , Dolby Cinema і ScreenX.

У беларускі пракат фільм не выйшаў з-за байкоту буйных кінакампаній, звязанага з уварваннем Расіі ва Украіну.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2022 года Катэгорыя:Фільмы Сэма Рэймі Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дэні Эльфман Катэгорыя:Фільмы пра паралельныя сусветы