Іван Аляксандравіч Вакарчук (; , сяло Братушаны, Едзінецкі раён, Малдаўская ССР — , , Украіна) — украінскі вучоны-фізік, рэктар Львоўскага нацыянальнага універсітэта імя Івана Франко ў 1990—2007 і ў 2010—2013 гадах, міністр адукацыі і навукі Украіны (2007—2010). Герой Украіны (2007).

Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі, член Савета па пытаннях навукі і навукова-тэхнічнай палітыкі пры Прэзідэнце Украіны, член прэзідыума Нацыянальнага савета Кангрэса ўкраінскай інтэлігенцыі. Прыхільнік балонскай сістэмы адукацыі і сістэмы тэсціравання ведаў абітурыентаў замест традыцыйных уступных экзаменаў.

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Украіны Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэктары Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Міністры адукацыі і навукі Украіны Катэгорыя:Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991)