Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. , г. Арол, РСФСР, СССР) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч. Старшыня Беларускай партыі працы (1993—2004), старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Біяграфія У 1968 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. У 1982 годзе скончыў аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР.
У 1980—1989 гадах — інжынер, начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра і адначасова намеснік сакратара парткама ПА «Гомсельмаш». У 1985—1990 гадах — старшыня прафкама ПА «Гомсельмаш».
З’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання.
У 2016 годзе быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Шабаноўскай выбарчай акрузе № 91 .
Спасылкі Аляксандр Бухвостаў: Справа Фядыніча можа развівацца паводле сцэнару справы Бяляцкага
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі