Георгій Макаравіч Катляроў (, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — ) — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Біяграфія Працоўны шлях пачаў у пасляваенныя гады. Пасля вучобы на курсах механізатараў пры Веткаўскай МТС з 1945 года да 1952 года працаваў трактарыстам гэтай жа МТС, затым механізатарам-камбайнерам, брыгадзірам комплекснай брыгады, звенавым механізаванага звяна калгаса «Кастрычнік».
За шматгадовую добрасумленную працу быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць», двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1974 годзе за ўборачную кампанію ён намалаціў 1108 тон збожжа і заняў першае месца сярод камбайнераў рэспублікі. За дасягнутыя працоўныя поспехі ў 1975 годзе яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
3 кастрычніка 2008 года Катлярову Георгію Макаравічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Веткаўскага раёна».
Літаратура Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1. — С. 358.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Веткаўскага раёна