ААТ «Лідская абутковая фабрыка» — беларускае прадпрыемства па вытворчасці абутку, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці. Фабрыка з’яўляецца адным з найстарэйшых прадпрыемстваў па вытворчасці абутку, якое выпускае больш за 300 000 пар у год.

Прадукцыя

Увесь асартымент выпускаемай прадукцыі падзелены на два прыярытэтных напрамкi: традыцыйны асартымент — тэкстыльны і скураны паўсядзённы і хатнi абутак для дзяцей і дарослых, а таксама спецабутак.

Напрамак дзейнасці: Хатнi і шпацырны абутак з тэкстыльных матэрыялаў; Хатнi і штодзённы абутак з лёну; Абутак для работнікаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці; Паўсядзённы абутак з натуральнай скуры; Працоўны абутак з натуральнай скуры; Вытворчасць абутку на давальніцкіх умовах.

Пры вытворчасці скуранога абутку на прадпрыемстве выкарыстоўваецца сучаснае нямецкае абсталяваннеААТ Лiская абутковая фабрiка .

Дырэктары Васіль Іванавіч Васільеў Тамара Ігнатовіч

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы Ліды Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі