Апера́ Ле Пелецье (Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press.) — оперны тэатр у Парыжы, які дзейнічаў з 1821 па 1873 год. На працягу свайго існавання тэатр называўся па-рознаму, найбольш важнымі з іх былі: Тэатр Каралеўскай акадэміі музыкі (1821—1848), Опера Нацыя (1848—1850), Тэатр Нацыянальнай акадэміі музыкі (1850—1852), Тэатр Імператарскай Акадэміі музыкі (1852—1854), Імператарскі оперны тэатр (1854—1870), Нацыянальны оперны тэатр (1870—1873).Levin, Alicia. «A documentary overview of musical theaters in Paris, 1830—1900» in Fauser 2009, p. 382.
Тэатр, які знаходзіўся на вуліцы Ле Пелецье, дом № 12, быў спраектаваны і пабудаваны архітэктарам Франсуа Дэбрэ на месцы саду атэля De Choiseul. Зала была разлічана на 1800 месцаў. Асаблівасці канструкцыі забяспечвалі добры гук.Paris, Nouveau guide des voyageurs, p. 240.
Тэатр быў знішчаны пажарам у ноч з 28 на 29 кастрычніка 1873 года. Пажар працягваўся 24 гадзіны і нанёс вялікі ўрон. Страта будынка паскорыла работы па ўзвядзенні Опера Гарнье, распачатыя ў 1860 годзе. Да 5 студзеня 1875 года, калі быў адкрыты новы тэатр, трупа выступала ў .
Гісторыя
Калі пляменнік караля Людовіка XVIII, , быў зарэзаны ў ноч на 13 лютага 1820 года перад былым тэатрам Парыжскай оперы (), кароль вырашыў, што тэатр будзе знесены, каб на яго месцы пабудаваць памятную капліцу. Аднак праект пабудовы капліцы так і не быў рэалізаваны з-за рэвалюцыі 1830 года. Сёння на плошчы Лувуа займае месца, дзе павіна была быць пабудавана капліца.Barbier 1995, pp. 34—35. Тэатр на вуліцы Рышэлье быў галоўным месцам Парыжскай оперы з 1794 года. Вельмі хутка пасля смерці свайго пляменніка ў лютым 1820 года кароль даручыў архітэктару Франсуа Дэбрэ спраектаваць новы тэатр для оперы на вуліцы Ле Пелецье, праект якога быў завершаны праз год. Падчас будаўніцтва оперныя і балетныя трупы занялі тэатр Фавар і .Pitou 1983, 1: 38, 44.
Апера Ле Пелецье была ўрачыста адкрыта 16 жніўня 1821 года змешанай пастаноўкай, якая складалася з гімна «Vive Henry VIII», оперы кампазітара «» і балет балетмайстра П. Гардэля «Вяртанне Зефіра».Pitou 1990, pp. 758—760. Нягледзячы на тое, што тэатр павінен быў быць часовым і быў пабудаваны з дрэва і гіпсу, ён працягваў выкарыстоўвацца больш за пяцьдзясят гадоў. Многія з вялікіх опер 19 стагоддзя былі ўпершыню прадстаўлены на яго сцэне, сярод іх: «Вільгельм Тэль» Дж. Расіні (1829), «» Дж. Меербера (1831), «» (1835) і «Дон Карлас» Дж. Вердзі (1867).Simeone 2000, p. 192.
Тэатр, плошча якога складала 14 000 квадратных метраў са сцэнай у 104 футы, быў даволі перадавым для свайго часу. 6 лютага 1822 года газ быў упершыню выкарыстаны для асвятлення сцэнічных эфектаў у оперы «Аладзін, або Чароўная лямпа».Simeone 2000, pp. 191—192. Сцэну і можна была прыбіраць, каб ператвараць глядзельную залу ў масіўную залу, дзе можна было ладзіць вялікія балі і іншыя гулянні.
Балет Нараўне з балетам ў Лондане, Апера Ле Пелецье стала месцам росквіту , а такія балетмайстры, як Жуль Перо, Артур Сен-Леон, Філіпа Тальёні, Жазеф Мазілье, Жан Каралі і Поль Тальёні, паставілі шмат шэдэўраў для балета Парыжскай оперы. Сярод гэтых твораў: «» (1832), «» (1841), «» (1846), «» (1856), «» (1860), «Ручай» (1866) і «Капелія» (1870). Сярод вялікіх балерын, якія ўпрыгожылі сцэну ў гэты час, былі Марыя Тальёні, Карлота Грызі, Караліна Разаці, Фані Эльслер, Люсіль Гран і Фані Чэрыта.
Шахматы У 1858 годзе Апера Ле Пелецье стала месцам правядзення адной з самых вядомых гульняў у гісторыі шахмат — паміж амерыканскім майстрам Полам Марфі (белыя) і двума французскімі арыстакратамі: герцагам Брансвікскім і графам Ісуарам. Гульня праходзіла ў асабістай ложы герцага падчас выканання «» В. Беліні.The Exploits and Triumphs, in Europe, of Paul Morphy, the Chess Champion, Frederick Edge, D. Appleton and Company, New York (1859) pp. 172—173.
Пажар У ноч на 29 кастрычніка 1873 года тэатр напаткаў той жа лёс, што і многіх яго папярэднікаў: ён быў знішчаны пажарам, які бушаваў на працягу 27 гадзін і, як мяркуюць, пачаўся з-за інавацыйнага газавага асвятлення ў тэатры. На шчасце, у 1858 годзе імператар Напалеон III наняў грамадзянскага планіроўшчыка барона Асмана для пачатку будаўніцтва другога тэатра для Парыжскай оперы і балета па праекце архітэктара Шарля Гарнье. У 1875 годзе быў урачыста адкрыты новы тэатр, сёння вядомы як опера Гарнье.
Галерэя
Вядомыя прэм’еры
Оперы
Балеты (1828) — «», харэаграфія на музыку . (1832) — «», харэаграфія Філіпа Тальёні на музыку . (1836) — «», харэаграфія Філіпа Тальёні на музыку А. Адана. (1840) — «», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку Напалеона-Анры Рэбер і Франсуа Бенуа. (1841) — «», харэаграфія Ж. Каралі і Ж. Перо на музыку А. Адана (дадатковая музыка ). (1843) — «», харэаграфія Ж. Каралі на музыку . (1845) — «», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку А. Адана. (1846) — «», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку Э. Дэльдэвеза. (1856) — «», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку А. Адана. (1859) — «», харэаграфія М. Петыпа на музыку Ц. Пуні. (1860) — «», харэаграфія М. Тальёні на музыку Ж. Афенбаха. (1866) — «Ручай», харэаграфія А. Сен-Леона на музыку Л. Дэліба і Л. Мінкуса. (1870) — «Капелія», харэаграфія А. Сен-Леона на музыку Л. Дэліба.
Літаратура Barbier, Patrick (1995). Opera in Paris, 1800—1850: A Lively History. Portland, Oregon: Amadeus Press. . Fauser, Annegret, editor; Everist, Mark, editor (2009). Music, theater, and cultural transfer. Paris, 1830—1914. Chicago: The University of Chicago Press. . Loewenberg, Alfred (1978). Annals of Opera 1597—1940 (third edition, revised). Totowa, New Jersey: Rowman and Littlefield. . Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press. . Pitou, Spire (1983). The Paris Opéra: an encyclopedia of operas, ballets, composers, and performers (3 volumes). Westport, Connecticut: Greenwood Press. . Pitou, Spire (1990). The Paris Opéra: An Encyclopedia of Operas, Ballets, Composers, and Performers. Growth and Grandeur, 1815—1914. New York: Greenwood Press. . Simeone, Nigel (2000). Paris: a musical gazetteer. Yale University Press. .
Спасылкі Opéra National de Paris